15 верасьня 2020 года, у Нью Ёрку была адчынена 75-ая Генеральная Асамблея Арганізацыі Абьеднаных Нацый.
Асамблея будзе цягнуцца 2 тыдні і абмеркаваньне сітуацыі ў Беларусі будзе адным з істотных пытаньняў.
Так Рада ААН у правах чалавека абьявіла аб тэрміновых дэбатах аб сітуацыі ў Беларусі на 18 верасьня.
Верым, што Генеральная Асамблея ААН прадэманструе падтрымку беларускаму народу, непрыняцьцё рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў у Беларусі, а таксама дапаможа гарантаваць суверэнітэт Беларусі.
Таму запрашаем усіх, хто падтрымлівае беларускі народ у змаганьні супраць фальшывых выбараў, рэпрэсій і гвалту, на чарговы мітынг каля будынку ААН.
Падтрымайма нашых суайчыньнікаў, якія змагаюцца за вольную дэмакратычную Беларусь!
Усе асобы, якія сфальсіфікавалі выбары, аддавалі загады збіваць і катаваць народ, а таксама выконвалі іх, павінна быць асуджаны і пакараны.